2022 г. — 200 гадоў з часу пабудовы царквы Параскевы Пятніцы ў в. Сычы (Брэсцкі р-н; 1822), помніка архітэктуры з рысамі класіцызму
У в. Сычы Брэсцкага раёна яшчэ ў ХVІ ст. існавала царква Святога Духа, звесткі аб якой знаходзяцца ў «Инвентаре королевских деревень Нехолстов и Сычей, лежащих в Брестском воеводстве» за 1566 г. Па дадзеных Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці царква была пабудавана ў 1526 г. У ХVІІ альбо ў ХVІІІ стст. была пабудавана уніяцкая царква. На яе месцы ў 1822 г. памешчыкам Іосіфам Высоцкім была ўзведзена мураваная царква ў імя святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы.
15 верасня 2014 г. – 75 гадоў з дня нараджэння (1939) Івана Міхайлавіча Мельнічука, паэта, пісьменніка, старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў
Іван Міхайлавіч Мельнічук нарадзіўся 15 верасня 1939 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Носава, што ля горада Бяла-Падляска Люблінскага ваяводства (Польшча). У 1944 годзе, пасля вызвалення Прыбужжа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, бацька разам з вялікай сям’ёй, у якой нарадзіліся чатыры хлопчыкі і тры дзяўчынкі, пераехаў спачатку на Украіну, а затым – на Беларусь і пасяліўся на радзіме прадзедаў у вёсцы Сычы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Тут і прайшло дзяцінства Івана Міхайлавіча.